пакалма́ціць, ‑мачу, ‑маціш, ‑маціць; зак., што.
Зрабіць калматым. Пакалмаціць валасы.
пакало́нна, прысл.
Калонамі, адна калона за другой. Ісці пакалонна.
пакало́цца 1, ‑калюся, ‑колешся, ‑колецца; зак.
Разм. Прымаць уколы некаторы час.
пакало́цца 2, ‑колецца; зак.
Патрэскацца, пашчапацца ў многіх месцах або ў вялікай колькасці. Пакалоліся шулы на сонцы. Пакалоўся ўвесь посуд. □ Ад сонца і ветру.. [кавалкі чорнага дубу] пакалоліся, парыжэлі. Колас. Ах, што гэта была за хатка! Маленькая, нізенькая, вуглы пакалоліся, пагнілі і скасабочыліся, сцены ледзь не па самыя вокны паўрасталі ў зямлю. Сачанка.
пакало́ць 1, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., каго-што.
1. Датыкаючыся чым‑н. вострым, укалоць у многіх месцах. Накалоць пальцы іголкай. □ Яны праблукалі некалькі гадзін .. Прыстала Клава, пакалола босыя ножкі, пачала адставаць. Шамякін.
2. Забіць, закалоць усіх, многіх. // Забіць на мяса ўсіх, многіх — пра свіней. Карову сабралі немцы, а парасят пакалолі паліцаі. Дайліда.
пакало́ць 2, ‑калю, ‑колеш, ‑коле; зак., што.
1. Рассячы, пасячы на часткі; раздрабіць. Загадаў цар слугам спілаваць дуб, накалоць на дровы. Якімовіч.
2. Калоць некаторы час.
пакалупа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Калупацца некаторы час. Пакалупацца ў пяску. □ Коля нешта пакалупаўся ў маторы, потым зайшоў са свайго боку і адчыніў дзверцы. Грамовіч.
пакалупа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм.
1. Калупаючы, пашкодзіць што‑н., зрабіць непрыгодным. Пакалупаць нажом стол.
2. Калупаць некаторы час. Янка пакалупаў вялікім пальцам правай нагі пясок, спытаў: — Есці хочаш? — Хачу, — прызнаўся Адам. Чыгрынаў.
пакалыва́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Абл. Калывацца некаторы час. Ванька-ўстанька крыху пакалываўся і спыніўся. // Рухацца, хістаючыся. — Дзесяць хвілін стаіш! — аб’явіў шафёр, саскочыў на асфальт, ляпнуў дзверцамі і ўразвалку, крыху касалапа, пакалываўся да касы. Жук.
пакалыха́цца, ‑лышуся, ‑лышашся, ‑лышацца; зак.
Калыхацца некаторы час. Папалыхацца ў гаману.
пакалыха́ць, ‑лышу, ‑лышаш, ‑дыша; зак., каго-што або чым.
Калыхаць некаторы час. Тры тупаносыя самалёты праляцелі над ясакарам і замест таго, каб кідаць бомбы, страляць, зрабілі над натоўпам людзей тры кругі і пакалыхалі крыллем. Сабаленка.
пакалы́хванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пакалыхваць.