падпа́свіч, ‑а, м.
Абл. Падпасак. Каля скацінкі падпасвіч з жалейкаю Ходзіць навокал ды йграе сабе. Купала.
падпа́скавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да падпаска, належыць яму. Гудзе гамонка ручаін, Трава паблісквае з нізін, Гучыць падпаскава труба, І апранаецца вярба Пушыстымі каткамі... Лужанін.
падпа́сці, ‑паду, ‑падзеш, ‑падзе; ‑падзём, ‑падзяце; зак.
1. Апынуцца ў залежнасці ад чаго‑н., падпарадкавацца чаму‑н.; стаць аб’ектам якога‑н. дзеяння. Падпасці пад шкодны ўплыў. Падпасці пад мабілізацыю. Падпасці пад падазрэнне. □ Гэты.. партызанскі генерал ваяваў на фронце барацьбы Заходняй Беларусі, калі яна падпала пад акупацыю панскай Польшчы. Пестрак.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Нечакана ўзнікнуць. Падпала ахвота. // Падкінуцца, прыкінуцца (пра хваробу). Падпала гарачка.
падпаўза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падпаўзці.
падпаўзці́, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; зак.
1. Паўзком наблізіцца да каго‑, чаго‑н. Жанчына падпаўзла да сцяны і, сабраўшы апошнія сілы, устала. Кулакоўскі. Да варожага дота Два байцы падпаўзлі. Смагаровіч. // перан. Разм. Вельмі павольна наблізіцца, падысці (пра машыну, поезд і пад.). Уначы .. доўгі эшалон цяплушачных цялятнікаў падпоўз да дзівоснага і нязграбнага зборышча чорных рыштункаў. Чорны.
2. Паўзком забрацца пад што‑н. Непадалёк убачыў [Міша] густую елку, падпоўз пад яе лапкі. Жычка.
падпа́хавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пахі. Падпахавая ямка.
падпа́хваць, ‑ае; незак.
Разм. Крыху пахнуць (звычайна непрыемна). Рыба ўжо падпахвае.
падпа́шнік, ‑а, м.
Кавалачак тканіны, прышыты знутры адзення пад пахамі.
падпая́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., што.
Прыпаяць што‑н. знізу; адрамантаваць паяннем.
падпераза́цца, ‑перажуся, ‑пяражашся, ‑пяражацца; зак.
Падперазаць сябе. Васіль Бусыга расчасаў акуратна чорную бараду, адзеў кажух чорнага вырабу, дагнаны да стану, падперазаўся шырокім пышным поясам. Колас. Турок закінуў на спіну вінтоўку, на хаду падперазаўся. Быкаў.