Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

падмята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падмесці.

падмя́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падмяць.

падмя́ць, падамну, падамнеш, падамне; падамнём, падамняце; зак., каго-што.

Наваліўшыся, падабраць пад сябе, прыціснуць, прыдушыць. Вось.. [камбайн] урэзаўся ў густую жытнюю сцяну, паваліў, падмяў яе пад сябе. Васілевіч. Натоўп разагналі. Некалькі чалавек падмялі коньмі. Колас.

падмяча́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да падмячаць.

падмяча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падмеціць.

падмяша́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падмяшаць.

падмяша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Мяшаючы, дадаць чаго‑н. у што‑н. Падмяшаць пяску ў цэмент. □ Людзі елі траву, таўклі кару з дрэў, церлі мякіну, рады якой жменьцы пазаддзя, каб падмяшаць у травяністую агідную страву. Быкаў.

паднаві́цца, ‑новіцца; зак.

Набыць больш новы, свежы выгляд. Будынак паднавіўся.

паднаві́ць, ‑наўлю, ‑новіш, ‑новіць; зак., што.

Надаць чаму‑н. больш новы, свежы выгляд; крыху абнавіць. Антаніна Міхайлаўна.. заўважыла: — Занепадае мая хата. Усё ладжуся паднавіць яе. Колас. Партрэт, схаваны ў вайну ў склепе, трохі быў пашкоджаны. Летась, будучы тут, мастак паднавіў яго, асвяжыў.. фарбы. Ліс.

паднагля́дны, ‑ая, ‑ае.

У дарэвалюцыйнай Расіі — які знаходзіўся пад наглядам. / у знач. наз. паднагля́дны, ‑ага, м.; паднагля́дная, ‑ай, ж. Можа выявіцца, што паднагляднаму вядомы яго стасункі да паліцыі. Колас.