падме́ска, ‑і, ДМ ‑месцы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падмясіць.
2. Тое, што падмешваюць у што‑н., да чаго‑н.
падме́сці, ‑мяту, ‑мяцеш, ‑мяце; ‑мяцём, ‑мецяце; пр. падмёў, ‑мяла, ‑мяло; зак., што і без дап.
Метучы, ачысціць паверхню чаго‑н. ад смецця, пылу і пад. Падмесці падлогу ў хаце. □ Пакуль прыбрала [Лена] у клубе, у бібліятэцы,.. пакуль падмяла дарожку ды пасыпала жоўтым пяском — звечарэла. Ваданосаў.
падме́цены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падмесці.
падме́ціць, ‑мечу, ‑меціш, ‑меціць; зак., каго-што.
Пазіраючы, заўважыць, выявіць. Панна Людміла.. зараз жа падмеціла.. нясмеласць і замяшанне [Лабановіча], і гэта ёй, відаць, спадабалася. Колас. У кожным з герояў пісьменнік [Якуб Колас] умее падмеціць нешта добрае, чалавечае і паказаць яго. Навуменка.
падме́цца, (толькі ў форме інф. і пр. часу); зак.
Разм. Паабяцаць зрабіць, выканаць што‑н. Брыгада, якая працуе на свінаферме, падмелася адкарміць для продажу дзяржаве дзве тысячы свіней. Хведаровіч. Бацька падмеўся быць за памочніка ў старога каваля — малатабойцам. Кухараў. Падмеўся [дзед Сілівон] сплесці дзве пары лазовых лапцей. Краўчанка.
падме́чаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падмеціць.
падме́шаны 1, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і падмяшаны.
падме́шаны 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падмясіць.
падме́шванне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падмешваць 1.
падме́шванне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падмешваць 2.
падме́швацца 1, ‑аецца; незак.
Зал. да падмешваць 1.
падме́швацца 2, ‑аецца; незак.
Зал. да падмешваць 2.