падкле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.
1. Прыклеіць што‑н. пад чым‑н. Падклеіць назву пад малюнкам. // Прыклеіць што‑н. знізу, спадыспаду. Падклеіць падноскі да падэшваў.
2. Падрамантаваць што‑н., змацоўваючы клеем. Падклеіць геаграфічную карту. □ Андрэй.. [балалайку] падклеіў, тое-сёе падкляпаў, напяў струны і стаў вучыцца іграць. Гаўрылкін.
падкле́йванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падклейваць — падклеіць.
падкле́йвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падклейваць.
падкле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падклеіць.
падкле́йка, ‑і, ДМ ‑клейцы; Р мн. ‑клеек; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падклеіць.
2. Тое, што падклеена, або тое, да чаго падклеена што‑н. Падклейка фуражкі. □ У другім месцы, пад разложыстым дубам, клятчатай падклейкай пярэсціў брызентавы плашч, побач ляжаў капялюш. Ракітны.
падкле́цце, ‑я, н.
Ніжні або падвальны (звычайна нежылы) паверх драўлянага дома, што выкарыстоўваецца для захоўвання чаго‑н.
падклёпванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падклёпваць — падкляпаць.
падклёпвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падклёпваць.
падклёпваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падкляпаць.
падклёпка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падкляпаць.