падзу́браны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падзубрыць.
падзу́брываць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падзубрыць.
падзубры́ць, ‑зубру, ‑зубрыш, ‑зубрыць; зак., што.
Разм. Падвучыць дадаткова. Падзубрыць верш. □ — Яны з Мікалаем разам хадзілі здаваць экзамены, шукалі зацішку, каб «падзубрыць», разам сталаваліся. Навуменка.
падзыва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падзываць — падазваць.
падзыва́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да падзываць.
падзыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падазваць.
падзь, ‑і, ж.
Салодкая клейкая вадкасць на лістах раслін (прадукт жыццядзейнасці насякомых).
падзьму́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Дзьмухаць некаторы час. [Алімпіяда Барысаўна] падзьмухала на свае яркія пазногці, каб хутчэй высыхаў лак. Марціновіч. Апарыўшыся малаком, і на ваду падзьмухаеш. Прыказка.
падзьму́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Дзьмухаць зрэдку, час ад часу.
падзьму́ць, ‑му, ‑меш, ‑ме; ‑мём, ‑мяце; зак.
1. Пачаць дзьмуць. З лесу падзьмуў свежы ветрык. Бядуля. З раніцы захмарылася, падзьмуў моцны вецер. Лось. / у безас. ужыв. Ад ракі падзьмула халадком. Бяганская. І падзьмула свежым раннем, Лугам, соснамі, жыццём! Агняцвет.
2. Дзьмуць некаторы час. [Прыстром] узяў на далонь камяк зямлі, памяў яго, падкінуў угору, нават падзьмуў на яго. Шынклер. — Што, што? — яна падзьмула ў трубку, патрэсла яе, зноў прыклала да вуха. Савіцкі.