Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

павыпада́ць, ‑ае; зак.

Выпасці адкуль‑н. — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Шыбы павыпадалі, як разрываліся ў садзе снарады. Галавач. Вараняняты павыпадалі з гнёздаў, некаторыя забіліся, а некаторыя скачуць па двары. Чарнышэвіч.

павыпало́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выпаласкаць усё, многае. Павыпалоскваць усе прасціны.

павыпа́львацца, ‑аецца; зак.

Выпаліцца — пра ўсё, многае.

павыпа́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Выпаліць усё, многае. Пажары павыпальвалі лясы. Павыпальваць узоры.

2. і ў чым. Кончыць паліць у многіх месцах. Павыпальвалі гаспадыні ў печах.

павыпампо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выпампаваць усё, многае.

павыпа́рвацца, ‑аецца; зак.

Выпарыцца — пра ўсё, многае. Уся вада павыпарвалася. Бочкі добра павыпарваліся.

павыпа́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выпарыць усё, многае або ўсіх, многіх. Павыпарваць бялізну. Павыпарваць вадкасць. Павыпарваць прусакоў.

павыпа́свацца, ‑аюцца; зак.

Разм. Выпасвіцца — пра ўсіх, многіх. Коні павыпасваліся.

павыпа́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Выпасвіць усіх, многіх або ўсё, многае. Павыпасваць коней. Павыпасваць палеткі.

павыпаўза́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Выпаўзці — пра ўсіх, многіх. Павыпаўзалі вужакі.