павылу́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Вылушчыць усё, многае. Павылушчваць фасолю.
павыляга́ць, ‑ае; зак.
Вылегчы ў многіх месцах, усюды. Павылягалі аўсы ў нізінах.
павылята́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Вылецець — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Павыляталі са сваіх начных схованак авадні, сляпні, мухі — закружыліся, зазвінелі ў паветры. Сачанка. Конь як ашалеў — зноў стаў на дыбкі, пасля стукнуў у хамут — мы ледзь не павыляталі з воза. Дамашэвіч. Два акадэмічныя корпусы былі разбіты ўшчэнт. Ва ўсіх астатніх павыляталі вокны. Сабаленка.
павыма́звацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Вымазацца, запэцкацца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Дзеці павымазваліся. Боты павымазваліся ў гліну.
павыма́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Вымазаць усё, многае. Павымазваць увесь вазелін.
павымака́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Вымакнуць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае. Прахожыя павымакалі. Пасевы павымакалі.
павымало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Вымалаціць усё, многае. Павымалочваць жыта са снапоў. Павымалочваць чыста снапы.
павыма́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выняць адно за другім усё, многае. Павымаць з чамадана рэчы. □ І от ужо хлеб спёкся. Хіма павымала боханы і паставіла на ўслоне пры сцяне, каб астывалі. Сабаленка.
павыме́ньваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Выменяць усіх, многіх або ўсё, многае. Павыменьваць коней. Павыменьваць маркі.
павыміра́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Вымерці — пра ўсіх, многіх. Людзі павыміралі.