павыко́рмліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Выкарміць усіх, многіх. Павыкормліваць парасят.
павыко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Выкаваць многа чаго‑н.
павыко́ўзваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Выкаўзаць у многіх месцах, усюды; выкаўзаць усё, многае. Павыкоўзваць лёд. Павыкоўзваць вопратку.
павыко́чвацца, ‑аюцца; зак.
Разм. Выкаціцца адкуль‑н. або куды‑н. — пра ўсё, многае. Мячы павыкочваліся.
павыко́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выкаціць адкуль‑н. або куды‑н. усё, многае. Павыкочваць бочкі на вуліцу. Павыкочваць бярвенне з двара.
павыко́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выкасіць усё або што‑н. у многіх месцах, усюды. Павыкошваць пустазелле на палетках. Павыкошваць усе лугі. □ [Рыхцер:] — Касавіца ў нас прайшла як трэба — нідзе травінкі не асталося, усюды павыкошвалі... Палтаран.
павыкрада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Выкрасці ўсіх, многіх або ўсё, многае. Павыкрадаць коней. Павыкрадаць машыны.
павыкра́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Тое, што і павыкрадаць.
павыкраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выкрасаць у вялікай колькасці. На шолах спелай збажыны Агонь бялюткі ды зялёны Павыкрасалі п[е]руны З калматай хмарышчы свінцовай. Бялевіч.
павыкро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выкраіць вялікую колькасць чаго‑н. Павыкройваць сукенкі. Павыкройваць перадкі.