павыкіпа́ць, ‑ае; зак.
Выкіпець — пра ўсё, многае. Вада павыкіпала.
павыклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.
Выкладаць некаторы час. З дысертацыяй варта пачакаць.. Павыкладаць год ці два, каб заваяваць на факультэце вагу. Навуменка.
павыкла́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выкласці, вылажыць усё, многае. Павыкладваць пакункі з сумкі. Павыкладваць сцены керамічнай пліткай. Павыкладваць аргументы.
павыкле́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Выклеіць, паклеіць усё, многае. Павыклейваць сцены абоямі.
павыкліка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Выклікаць усіх, многіх. Павыклікаць вучняў. Павыклікаць таварышаў на вуліцу.
павыключа́цца, ‑аецца; зак.
Разм. Выключыцца — пра ўсё, многае. Лямпы павыключаліся.
павыключа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Выключыць усіх, многіх ці ўсё, многае. Павыключаць са спісаў. Павыключаць тэлевізары.
павыко́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выкалаць усё, многае. Нізка навіслыя галіны, ужо амаль голыя, раз за разам сцябалі па твары, і я трымаў рукі перад сабою, каб не павыколваць вачэй. Дамашэвіч.
павыко́нваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выканаць усё, многае. Павыконваць абавязацельствы.
павыко́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выкапаць усё, многае. Павыконваць ямы. Павыконваць бульбу.