вячэ́рні, ‑яя, ‑яе.
1. Які мае адносіны да вечара (у 1 знач.). // Які бывае вечарам. Вячэрняе неба. □ За полем ізноў быў лес, які тануў у вячэрнім змроку. Колас. // Які працуе, дзейнічае, выходзіць вечарам. Вячэрні факультэт. Вячэрняя газета.
2. Прызначаны для вечара (у 2 знач.). Вячэрняя сукенка, прычоска.
вячэ́рнік, ‑а, м.
Разм. Навучэнец, студэнт навучальных устаноў, якія працуюць вечарам.
вячэ́рня, ‑і, ж.
Вячэрняя царкоўная служба. Не вельмі ўважны да набажэнства а. Мікалай, асабліва на вячэрнях, калі народу ў царкве мала. Колас.
вяшча́льнік, ‑а, м.
1. Гіст. Асоба, якая ўсенародна апавяшчала што‑н.
2. Выс. Той, хто абвяшчае, сцвярджае што‑н. Вяшчальнік вызваленчых ідэй.
вяшча́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. вяшчаць (у 1 знач.).
2. Перадачы па радыё; радыёвяшчанне.
вяшча́ць, ‑ае; незак., што.
1. Прадказваць, прадракаць, прарочыць што‑н. Вяшчаць бяду. Вяшчаць смерць. □ Над новай салдацкай сялібай Галуб распраўляе крыло. Вяшчае ён мір. Калачынскі.
2. Перадаваць па радыё. Радыёканцэрт па заяўках. Дыктар вяшчае службова-расчулена... Брыль.
вяшчу́н, вешчуна, м.
1. Прадказальнік, прадракальнік. Вяшчун буры. Вяшчун прарочы. Вецер-вяшчун.
2. Тое, што і вяшчальнік (у 2 знач.).
вяшчу́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Жан. да вяшчун.