Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вяро́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вяроўкі; зроблены з вяроўкі. Вяровачны цэх. Вяровачныя павады.

вяро́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Звітыя, скручаныя ў выглядзе шнура пасмы (пянькі, лёну і пад.). Канапляныя вяроўкі. Увязаць воз вяроўкай.

•••

Біць вяроўкі з каго гл. віць.

Вяроўка плача па кім — пра таго, хто заслугоўвае пакарання.

З ветру вяроўкі віць гл. віць.

Загуляць на вяроўках гл. загуляць.

І на вяроўцы не зацягнеш каго гл. зацягнуць ​1.

Сам на сябе вяроўку суча гл. сукаць.

Цягнуць на вяроўцы каго гл. цягнуць.

вяро́ўчына, ‑ы, ж.

Разм. Кусок, абрывак вяроўкі. Старая рабочая куртка была падпяразана вяроўчынай. Пестрак.

вярста́, ‑ы, ДМ ‑сце; мн. вёрсты, вёрст; ж.

1. Мера даўжыні, роўная 1,06 км, якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы.

2. Уст. Верставы слуп. Не ідзе, а ляціць паравоз, толькі мільгаюць паабапал пераезды, слупы, паласатыя вёрсты. Лынькоў.

вярста́к, верстака. м.

Тое, што і варштат (у 1 знач.). Дзядзька.. прыладзіў каля зямлянкі нешта накшталт верстака, нарыхтаваў алешыны і пачаў рабіць ночвы. Брыль.

вярста́льшчык, ‑а, м.

Друкарскі рабочы, які займаецца вёрсткай.

вярста́льшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да вярстальшчык.

вярста́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Друкарскі інструмент для ручнога набору.

вярста́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да вярстаць.

вярста́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Размяшчаць набор у раме па старонках. Вярстаць кнігу, газету.