Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адтушо́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адтушоўваць — адтушаваць.

адтыка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адтыкаць — адаткнуць.

адтыка́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да адаткнуцца.

2. Зал. да адтыкаць.

адтыка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адаткнуць.

адтынкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Тое, што і атынкаваць.

адтэрмінава́нне, ‑я, н.

Тое, што і адтэрміноўка.

адтэрмінава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адтэрмінаваць.

адтэрмінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Перанесці выкананне чаго‑н. на пазнейшы тэрмін. Адтэрмінаваць плацяжы. // Прадоўжыць тэрмін годнасці чаго‑н. Адтэрмінаваць пропуск.

адтэрміно́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да адтэрміноўваць.

адтэрміно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адтэрмінаваць.