вышчэ́рблівацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да вышчарбіцца.
2. Зал. да вышчэрбліваць.
вышчэ́рбліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вышчарбіць.
вышчэ́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вышчарыць.
вышыва́льны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для вышывання. Вышывальныя ніткі. Вышывальная іголка.
вышыва́льшчык, ‑а, м.
Мужчына, які займаецца вышываннем.
вышыва́льшчыца, ‑ы, ж.
Жанчына, якая займаецца вышываннем.
вышыва́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Разм. Кашуля, аздобленая вышыўкай. І от вясна. У выхадны дзень яшчэ з рання я надзеў сваю вышыванку і пайшоў да Паўлюка. Сабаленка.
вышыва́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вышываць — вышыць.
2. Тое, што вышыта або вышываецца. Сонечнае, паўднёвае акно асвятляла.. падлогу, шафу ля дзвярэй і снежна-белыя пасцелі з вышываннем на падушках. Грамовіч.
вышыва́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вышываць. Падушка, вышываная гладдзю.
2. у знач. прым. Аздоблены вышыўкай; вышыты. Вышываны абрус. Вышываная кашуля.