Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выштуко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выштукаваць.

вы́штурхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Штурхаючы, прымусіць выйсці. Выштурхаць за парог.

вышту́рхванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выштурхваць — выштурхнуць.

вышту́рхвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выштурхваць.

вышту́рхваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выштурхаць, выштурхнуць.

вы́штурхнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

Штуршком, напорам прымусіць выйсці; выдаліць; выпхнуць. Выштурхнуць з пакоя. Хвалі выштурхнулі лодку на бераг, а [Маша] паспрабавала схавацца за жанчын, але яе ветліва выштурхнулі на сярэдзіну. Шамякін.

выштурхо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выштурхоўваць — выштурхаць, выштурхнуць.

выштурхо́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выштурхоўваць.

выштурхо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Тое, што і выштурхваць. Віцю то выштурхоўваюць [пасажыры] да дзвярэй, то зноў заціскаюць у куток. Якімовіч.

вы́шугаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Вырасці высокім. Ярына вышугала, як у добрыя даваенныя гады. Сабаленка.