вы́ціснуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.
1. Сціснуўшы, выпусціць, прымусіць выйсці на паверхню. Выціснуць сок з лімона. // перан. З цяжкасцю, вымушана сказаць што‑н., праявіць якое‑н. пачуццё. Настаўнік адчуваў сябе няёмка, але ўсё ж здолеў выціснуць некалькі слоў: — Дзіця.. [Ліда] яшчэ. Усё гэта пройдзе ў яе. Колас. [Касмыль] уздыхнуў і выціснуў на твары нешта падобнае на ўсмешку. Лынькоў. // перан. З цяжкасцю атрымаць што‑н. Калі б нават і ўдалося выціснуць з гаспадаркі патрэбныя для гэтага сто восемдзесят рублёў, дык ніколі не хопіць у старога адвагі аддаць зараз гэтакую кучу грошай. Крапіва.
2. Выдушыць; выламаць. Выціснуць шыбу ў акне.
3. Праціскаючы, выштурхнуць адкуль‑н. // перан. З дапамогай адпаведных захадаў прымусіць выйсці, выехаць, спыніць якую‑н. дзейнасць. Выціснуць з рынку збыту.
4. перан. Замяніць сабою; выцесніць. Гэтая думка [паехаць на цягніку] выціснула ў.. [Сцёпкі] ўсе іншыя думкі. Колас.
5. Зрабіць што‑н. пры дапамозе ціснення. Выціснуць надпіс залатымі літарамі.
6. Спец. Здабыць прэсаваннем. Выціснуць алею.
•••
Выціснуць слязу — заплакаць для паказу.
Выціснуць усе сокі — абяссіліць празмернай работай.
выццё, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выць, а таксама гукі гэтага дзеяння.
выць, выю, выеш, вые; незак.
1. Працяжна і тужліва скуголіць. Трывожна брахалі і неяк жаласна і жудасна вылі сабакі. Колас. // Утвараць падобныя на выццё гукі. Лютавала ранняя суровая зіма: трашчалі маразы, вылі снежныя завірухі. Шамякін. Недзе поблізу грымяць гарматы. Выюць над галавой снарады. Колас.
2. Груб. Плакаць уголас, галасіць; скуголіць. Выць ад болю.
•••
Хоць воўкам вый — пра цяжкае, безвыходнае становішча.
выцэ́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выцэджваць — выцадзіць.
выцэ́джвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выцэджваць.
выцэ́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выцадзіць.
вы́цягаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Вынасіць, выбраць што‑н. адкуль‑н. Выцягаць бярвенне з вады.
2. перан. Разм. Пакрасці.
выця́гванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выцягваць — выцягнуць.
выця́гвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выцягнуцца.
2. Везці, цягнуць з вялікім напружаннем. Конь аж выцягваўся ў аглоблях.
3. Зал. да выцягваць (гл. выцягнуць у 1–9, 11, 12 знач.).
выця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выцягнуць.