Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выціна́нкі, ‑нанак; адз. выцінанка, ‑і, ДМ ‑наяцы, ж.

Ажурны малюнак, узор, выразаны з паперы. // Папяровыя фіранкі з выразанымі ўзорамі.

выціна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Старанна выводзіць якую‑н. мелодыю, гук; найграваць, напяваць. [Саколіч] далікатна выцінаў на скрыпцы. Вітка. [Яська:] — Грай, дударыку, грай, А ты, муха, выцінай! Колас. Пасля Лізавета і Наталля выціналі голасам польку і колькі разоў прайшлі танцам па хаце. Чорны.

2. Вырэзваць з паперы ці якога іншага матэрыялу што‑н.

выціра́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выціраць — выцерці.

выціра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выцерціся.

2. Зал. да выціраць.

выціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выцерці.

выціска́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выціскаць — выціснуць.

выціска́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выціснуцца.

2. Зал. да выціскаць.

выціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выціснуць (у 1–5 знач.).

вы́ціснуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выціснуць.

вы́ціснуцца, ‑нецца; зак.

1. Выступіць на паверхні пад уздзеяннем ціску. Выціснуўся сок з яблыка. // перан. З цяжкасцю, вымушана з’явіцца (пра знешняе праяўленне пачуццяў). З губ .. [Скуратовіча] выціснулася вялая ўсмешка. Чорны.

2. Выпасці, выламацца ад ціску, націскання.

3. Прабіраючыся праз што‑н. цеснае, вузкае, выйсці, выбрацца. Выціснуцца з натоўпу.

4. Утварыцца ў выніку выціскання.