Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адсігна́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што і без дап.

1. Перадаць сігналамі.

2. Разм. Кончыць сігналіць.

адскака́ць, ‑скачу, ‑скачаш, ‑скача; зак., што.

1. Праехаць наўскач якую‑н. адлегласць. Ля поплава злазіць Дзяўчынка з каня.. Прысела. Шляхі затамілі за дзень. Сто вёрст адскакала Пякельных, як вар. Куляшоў.

2. Выканаць які‑н. танец; станцаваць. Мы й тое помнім — І не жах, Як адскакалі танцаў шмат У зрэбных Галіфэ-штанах Пад дружны гул ад голых пят. Броўка. // Скончыць скакаць. Адскакаўшы сваё, пайшлі нарэшце дамоў жанчыны, і пачаліся сапраўдныя танцы. М. Стральцоў.

адска́кванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адскакваць — адскочыць.

адска́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адскочыць (у 1–4 знач.).

адскаро́дзіць, ‑роджу, ‑родзіш, ‑родзіць; зак., што і без дап.

Кончыць скародзіць.

адско́к, ‑у, м.

Дзеянне паводле дзеясл. адскочыць (у 1, 2 знач.).

адско́кванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адскокваць — адскочыць.

адско́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адскочыць.

адско́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Разм. Скокнуўшы, аддаліцца.

адско́чыцца, ‑скочуся, ‑скочышся, ‑скочыцца; зак.

Тое, што і адскочыць (у 1, 2 знач.). Уладзік адскочыўся ўжо за крокаў трыццаць, трасе на старога кулаком і крычыць. Крапіва.