Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

адсвіста́ць, ‑свішчу, ‑свішчаш, ‑свішча; зак.

Скончыць свістаць. У дубах салаўі адсвісталі. Пысін.

адсвяжы́ць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

Вярнуць ранейшую сілу якіх‑н. пачуццяў, уяўленняў; аднавіць у памяці. [Дзядзька:] — Хвароба Ніны нібы прабудзіла ва мне, адсвяжыла, сабрала ў адно ўсю любоў да дзяцей, да ўсіх, вядома, не толькі нашых. Брыль.

адсвянца́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Разм. Адсцябаць, адлупцаваць. [Вадзік:] — Калі ты зараз жа не сціхнеш, дык я цябе так адсвянцаю, што свету не ўбачыш. Асіпенка. [Міхал:] — Як адсвянцаю разоў сто, Як адлуплю — тры дні не сядзе! Колас.

адсвяткава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад адсвяткаваць.

адсвяткава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

1. Закончыць святкаваць. Адгрымелі салюты ў гонар перамогі, людзі адсвяткавалі сваё найвялікшае свята. Шахавец.

2. Справіць свята, наладзіць урачыстасць з якой‑н. нагоды. Адсвяткаваць юбілей. □ Калі нас куля праміне, Мы адсвяткуем нашу страчу. Астрэйка.

адсвяці́цца, ‑свеціцца.

Зак. да адсвечвацца. Запеўшы пахвалай нязведанай далі, К вядомай павернецца [думка] долі людской; Адсвеціцца ў слёзах, як свечка ў крышталі, Ды ў свет зноў за сонцам, за новай зарой! Купала.

адсвяці́ць, ‑свеціць; зак.

Кончыць свяціць.

адсе́джванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. адседжваць — адседзець.

адсе́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да адседзецца.

адсе́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да адседзець.