Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́трусіць, ‑трушу, ‑трусіш, ‑трусіць; заг. вытрусі; зак., што.

Разм. Вытрасці. Вытрусіць попел з люлькі. □ Салдат падняў коўдру, вытрусіў яе, зноў старанна разаслаў. Шамякін.

вы́трускі, ‑сак; адз. няма.

Тое, што вытрушана з чаго‑н.; рэшткі. З казённае махоркі Ужо вытрускі адны. І душыць смуткам горкім Душу ўспамін вайны... Вітка.

вы́труціць, ‑тручу, ‑труціш, ‑труціць; зак., каго-што.

Вынішчыць каго‑, што‑н. хімічным спосабам, атрутай; вымарыць. Вытруціць мышэй. // перан. Поўнасцю знішчыць, выкараніць. Вялікая крыўда магла вытруціць з душы ўсё, пакінуць толькі сумныя ўспаміны. Кулакоўскі.

вы́тручаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вытруціць.

вытру́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вытручваць — вытруціць.

вытру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вытруціць.

вы́трушаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вытрусіць.

вытру́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вытрусіць.

вы́трушчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вытрушчыць.

вытру́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вытрушчыць.