Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́траўлены 1, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вытравіць ​1.

вы́траўлены 2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вытравіць ​2.

вытраўля́цца 1, ‑яецца; незак.

1. Незак. да вытравіцца ​1.

2. Зал. да вытраўляць ​1.

вытраўля́цца 2, ‑яецца; незак.

Зал. да вытраўляць ​2.

вытраўля́ць 1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да вытравіць ​1.

вытраўля́ць 2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да вытравіць ​2.

вытраўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Зроблены, створаны вытраўленнем. Вытраўны ўзор.

2. Прызначаны для вытраўлення. Вытраўная фарба.

вы́траўшчык, ‑а, м.

Спец. Рабочы, які робіць вытраўку чаго‑н.

вы́траўшчыца, ‑ы, ж.

Спец. Жан. да вытраўшчык.

вы́трашчаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вытрашчыць.

2. у знач. прым. Шырока раскрыты (пра вочы).

вы́трашчыцца, ‑шчуся, ‑шчышся, ‑шчыцца; зак.

Разм. Шырока раскрыцца (пра вочы); вытарашчыцца. // Уставіцца на каго‑, што‑н.

вы́трашчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., што.

Разм. Шырока раскрыць (пра вочы); вытарашчыць. Нагнуўшыся, .. [маці] прыцягнула мяне да сябе і сказала: — Ну чаго вачаняты вытрашчыў?.. Хадановіч.

вы́трубіць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.

1. Разм. Сыграць на трубе якую‑н. мелодыю.

2. Абл. Выпіць шмат чаго‑н. Душою гэтай кампаніі быў Букраба. Здаравенны, увесь з сухажылля, азартны і ў рабоце і ў адпачынку, ён працаваў «акорднікам», на звышурочных пагрузках ды выгрузках, больш за ўсіх зарабляў, найчасцей выйграваў у ачко, мог вытрубіць зараз шэсць, сем і восем кухляў піва. Брыль.