Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выто́к, ‑у, м.

1. Месца, адкуль выцякае рака, ручай.

2. перан.; звычайна мн. (выто́кі, ‑аў). Пачатак, першакрыніца чаго‑н. Вытокі культуры. □ Многія даследчыкі.. сцвярджаюць, што вельмі часта вытокамі прыказак з’яўляюцца: песні, казкі, апавяданні і асабліва анекдоты. Саламевіч.

выто́пліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вытопліваць — вытапіць.

выто́плівацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да вытапіцца.

2. Зал. да вытопліваць.

выто́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вытапіць.

выто́птванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вытоптваць — вытаптаць.

выто́птвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да вытоптваць.

выто́птваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вытаптаць.

выто́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выточваць — вытачыць.

выто́чвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выточваць.

выто́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вытачыць ​1.