высь, ‑і, ж.
Прастора, якая знаходзіцца высока над зямлёй; вышыня. Я чую гул. У высях недзе Ракоча, кружыць самалёт. Колас. Арол чорны ўецца ў высі, Крыл[а]мі махае. Чарот.
высява́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. высяваць — высеяць.
высява́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да высеяцца.
2. Зал. да высяваць.
высява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да высеяць.
высяда́ць, ‑ае; незак.
1. Прабівацца на паверхню (пра валасы). Першы пух на барадзе і губе ўжо здорава высядаў у.. [Сымона]. Чорны.
2. Высаджвацца адкуль‑н. Караблі ўсё прыбываюць, І на бераг на шырокі Цар з дружынай высядае. Танк.
высяка́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. высякаць — высечы.
высяка́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да высечыся.
2. Зал. да высякаць.
высяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да высечы.
высяле́нец, ‑нца, м.
Разм.
1. Чалавек, якога выселілі.
2. Тое, што і перасяленец.
высяле́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Жан. да высяленец.