чатырохгало́сы, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для чатырох галасоў.
чатырохгало́сы, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для чатырох галасоў.
чатырохго́ддзе, ‑я,
1. Прамежак часу тэрмінам у чатыры гады.
2. Гадавіна якой‑н. падзеі, што была чатыры гады назад.
чатырохгра́ннік, ‑а,
Геаметрычнае цела. абмежаванае чатырма гранямі.
чатырохгра́нны, ‑ая, ‑ае.
Які мае чатыры грані.
чатырохдзённы, ‑ая, ‑ае.
Які працягваецца чатыры дні.
чатырохжа́берныя, ‑ых.
Падклас галаваногіх малюскаў з дзвюма парамі жабраў.
чатырохжа́бравыя, ‑ых.
чатырохканто́вы, ‑ая, ‑ае.
З чатырма кантамі.
чатырохкапе́ечны, ‑ая, ‑ае.
1. Вартасцю ў чатыры капейкі.
2. Коштам у чатыры капейкі.
чатырохкла́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае чатыры класы, складаецца з чатырох класаў.
2. У аб’ёме чатырох класаў.