мімалётам, прысл.
1. Пралятаючы міма. Птушкі бываюць тут толькі мімалётам.
2. Разм. Бегла, мімалётна. Світанак над ціхай дрымотай Казармы салдацкай узняўся. Ды бачыць ёй сны мімалётам Хвіліна адна засталася. Калачынскі.
мімалётны, ‑ая, ‑ае.
1. Які пралятае або хутка праходзіць міма, не затрымліваючыся. Добра быць хваляй марской, Ветрам, крыніцай, пясчынкай, .. Ці мімалётнай сняжынкай. Танк.
2. Які хутка знікае, хутка праходзіць; непрацяглы. Арцём усміхаецца — скупа, з хмурынкай мімалётнага суму. Ракітны. // Беглы, быстры (пра позірк, ўсмешку). — Мггу! — прамычаў Міхей, з гонарам кінуўшы на Сцяпана мімалётны позірк. Дуброўскі.
мімахо́дам, прысл.
1. Праходзячы, праязджаючы міма. Пастаяўшы крыху на месцы, нібы ў задуменні, зубр рушыць далей, абрываючы мімаходам маладыя галінкі ясеня. В. Вольскі.
2. Між іншым, выпадкова. — Нездарма ты аб трактары гаварыў, — кідае .. [Косціку] мімаходам рэпліку Ніна. Дуброўскі. — Што, едзеш куды? — нібы мімаходам спытала Макатрыха. — Угу-у, — абыякава адказаў Васіль. Кулакоўскі.
мімахо́дзь, прысл.
Разм. Тое, што і мімаходам. Зірнулі [хлопцы] мімаходзь на бабровае паселішча і пайшлі далей. Маўр. Заранік заўважыў, як касы позірк брыгадзіра нібы мімаходзь акінуў яго з ног да галавы. Хадкевіч.
міметы́зм, ‑у, м.
У біялогіі — від мімікрыі, як сродак самааховы, які заключаецца ў прыпадабненні знешняга выгляду некаторых жывёл да навакольнага асяроддзя і да іншых жывёл, забяспечаных чым‑н. ад ворагаў.
[Ад грэч. mimeomai — пераймаю.]
мі́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.
1. Рухі мышцаў твару, якія выражаюць перажыванні, пачуцці, настрой. [Багуцкі] прыглядаўся да людзей, да іх твараў, рабіў здагадкі аб іх настроях па іх знешняму выгляду, па рухах, па ледзь улоўнай міміцы. Лынькоў.
2. Мастацтва выражаць пачуцці і настрой адпаведнымі рухамі мышцаў твару. Заікам цяжка гаварыць, таму пры размове яны дапамагаюць сабе мімікай. Карпюк.
[Ад грэч. mimikós — пераймальны.]
мімікры́я, ‑і, ж.
У біялогіі — прыпадабненне некаторых відаў жывёл і раслін да навакольнага асяроддзя з мэтай самааховы. Мімікрыя дае магчымасць хавацца ад ворагаў. // перан. Беспрынцыпнае прыстасаванне да асяроддзя, да ўмоў жыцця. Для Астраўнова пасада загадчыка гаспадаркі ў калгасе — мімікрыя. Каваленка.
[Англ. mimicry, ад грэч. mimeomai — пераймаю.]
мімі́ст, ‑а, М ‑спе, м.
1. Акцёр, які па-мастацку валодае мімікай.
2. Акцёр, які ўдзельнічае ў мімічных сцэнах.
мімі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да міміст.