Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

міжпу́цце, ‑я, н.

Спец. Адлегласць, палоса паміж двума трамвайнымі або чыгуначнымі пуцямі. Па шпалах ісці было няёмка, і .. [Канстанцін Сцяпанавіч] скіраваў на міжпуцце. Васілёнак.

міжра́ддзе, ‑я, н.

Прастора паміж радамі пасаджаных або пасеяных раслін.

міжрадко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да міжрадкоўя. // Які праводзіцца паміж двума радкамі пасаджаных ці пасеяных раслін. Міжрадковая праполка.

2. Які знаходзіцца паміж радкамі тэксту. // перан. Звязаны з чытаннем паміж радкоў; патаемны. Міжрадковы сэнс.

міжрадко́ўе, ‑я, н.

Тое, што і міжраддзе. [Важаты:] — Пустазелле [на бураках] вельмі лютуе. З міжрадкоўяў, праўда, яго культыватарам вырываюць, а на градках так і буяе. Беразняк.

міжра́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да міжраддзя. // Які праводзіцца паміж двума радкамі пасаджаных ці пасеяных раслін. Міжрадная апрацоўка пасеваў.

міжраённы, ‑ая, ‑ае.

1. Які існуе, адбываецца паміж раёнамі. Міжраённая сувязь. Міжраённая канферэнцыя.

2. Агульны для некалькіх раёнаў. Міжраённы піянерскі лагер.

міжрамо́нтны, ‑ая, ‑ае.

Які адбываецца, працякае паміж рамонтамі. Міжрамонтны прабег аўтамашыны.

міжро́давы, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які адбываецца паміж рознымі родамі (раслін, жывёлы). Міжродавыя скрыжаванні.

міжрэ́берны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца паміж рэбрамі. Міжрэберныя мышцы.

міжрэспубліка́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які існуе, адбываецца паміж рэспублікамі.

2. Агульны для некалькіх рэспублік. Міжрэспубліканская кантора.