Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ме́сціся, мяцецца; незак.

Зал. да месці (у 1 знач.).

ме́сціцца, мешчуся, месцішся, месціцца; незак.

Тое, што і мясціцца (у 1, 3 знач.). У невялічкім пакойчыку .. месціліся жалезны ложак на сетцы, маленькі столік з люстэркам і этажэрка, застаўленая кнігамі. Рамановіч. Перастала біцца вялікае сэрца [пісьменніка], сэрца, у якім месціўся цэлы свет. С. Александровіч.

ме́сяц, ‑а, м.

1. Планета, самая блізкая да Зямлі. Месяц-маладзік. □ Ноч была цёмная — ні месяца, ні зорак на небе. Шыловіч.

2. Дванаццатая частка астранамічнага года, у якой ад 28 да 31 дня. Пёк добры мароз, хоць і быў ужо красавік месяц. Шамякін. Стаяў той асабліва прыгожы дзень, якія бываюць звычайна ў канцы жніўня месяца. Лынькоў. // Адрэзак часу ў 30 дзён, калі лічыць ад якога‑н. дня. Месяц прамінуў, як дзень. Гартны. Ішлі спачатку месяцы, потым мінуў год, другі. Ракітны.

•••

Поўны месяц — поўня.

Мядовы месяц — першы месяц пасля шлюбу ў маладых.

месяцападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які нагадвае месяц; круглы, як месяц.

месяцахо́д, ‑а, м.

Касмічны самаходны апарат, які рухаецца па паверхні Месяца.

ме́сяц-ры́ба, месяца-рыбы, ж.

Рыба сямейства скалазубых з кароткім шарападобным целам, якая водзіцца ў цёплых морах.

ме́сячна, безас. у знач. вык.

Ясна ад святла Месяца. З вечара было зорка, месячна. Чорны. [Яўхім:] — А вакол ціхата такая, месячна, бела, толькі іскры на снезе. Ракітны.

ме́сячнік ​1, ‑а, м.

Месячны адрэзак часу, прызначаны для правядзення якога‑н. грамадскага мерапрыемства. Месячны дзіцячай кнігі.

ме́сячнік ​2, ‑а, м.

Гіст. Прыгонны селянін, які атрымліваў месячыну.

ме́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да Месяца (у 1 знач.). Пад месячным святлом іскрыўся іней, і звонкая цішыня стаяла над сусветам. Чарнышэвіч. // Асветлены Месяцам. Толькі аднаму Музыку Ноччу месячнай не спіцца. Танк.

2. Які працягвацца месяц. Месячны адпачынак. // Якому споўніўся адзін месяц. Месячныя шчаняты. // Які належыць за месяц. Месячная зарплата. Месячная пенсія. // Разлічаны на месяц. Месячны план. □ — Пакуль вы будзеце эксперыментаваць, мы месячны план завалім, — рэзка перабіў Булай. Шыцік.

3. у знач. наз. ме́сячныя, ‑ых. Разм. Тое, што і менструацыя.

ме́сячык, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да месяц (у 1 знач.).