высокапаліме́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да высокапалімераў.
высокапаліме́рны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да высокапалімераў.
высокапаліме́ры, ‑аў;
Палімеры высокай малекулярнай масы.
высокапаста́ўлены, ‑ая, ‑ае.
Які займае высокае грамадскае або службовае становішча.
высокапатрыяты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які вызначаецца высокім патрыятызмам.
высокаправасхадзі́цельства, ‑а,
У дарэвалюцыйнай Расіі — тытулаванне высокапастаўленых асоб.
высокапрадукцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які вызначаецца высокай прадукцыйнасцю, дае вялікую колькасць прадукцыі.
высокапрыбытко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які дае высокі прыбытак.
высокаразвіты́, ‑ая, ‑ое.
Які дасягнуў высокага ўзроўню развіцця.
высо́касць, ‑і,
У дарэвалюцыйнай Расіі — тытулаванне некаторых членаў царскага дому (ужывалася з займеннікамі «ваша», «іх», «яго», «яе»).
высокасцябло́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае высокае сцябло.