высмо́львацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да высмаліцца.
2. Зал. да высмольваць.
высмо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да высмаліць 1.
вы́смыкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Вырваць, выцягнуць; вышмаргнуць што‑н. у некалькі прыёмаў.
высмы́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да высмыкаць, высмыкнуць.
вы́смыкнуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад высмыкнуць.
вы́смыкнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр. да высмыкаць.
вы́смягнуць, ‑не; пр. высмяг, ‑гла; зак.
Тое, што і высмагнуць. Праўда, вады ў чыгунку не было — ці маці адцадзіла, ці яна высмягла, высахла, як гарэла хата. Сачанка.
вы́снавацца, ‑снуецца; зак.
Вырысавацца, акрэсліцца (пра думку, погляд і пад.). У як бы выпусташаную беспрытомнасцю Галіну галаву прыйшла думка. Яна спачатку была невыразная, нясмелая, але праз момант выснавалася ва ўспамін. Сабаленка.