табу́, нескл., н.
1. У першабытных пародаў — рэлігійная забарона на якое‑н. слова, дзеянне, прадмет, за парушэнне якой вінаваты нібыта караецца звышнатуральнымі сіламі. // перан. Наогул пра што‑н. забароненае.
2. У лінгвістыцы — забарона на ўжыванне пэўных слоў, абумоўленая сацыяльна-палітычнымі, гістарычнымі, культурнымі, этычнымі або эмацыянальнымі фактарамі.
[Палінезійскае.]
табулату́ра, ‑ы, ж.
Літарная і лічбавая сістэмы запісу музыкі ў еўрапейскіх краінах у 15–17 стст.
[Ад лац. tabula — дошка, табліца.]
табуля́тар, ‑а, м.
1. Від вылічальнай машыны.
2. Прыстасаванне ў пішучых машынках для друкавання табліц.
[Ад лац. tabula — дошка.]
табу́н, ‑а, м.
Статак коней, а таксама аленей і некаторых іншых капытных жывёл, якія пасуцца разам. У пана былі табуны коней, валоў, гумны хлеба, багатыя палацы. Каваль. [Дзед Арцём] абыходзіць калгасны табун, што пасвіцца на свежаскошанай канюшыне. Бядуля. // Чарада (птушак). Табун гусей. // перан. Вялікая група людзей, натоўп. Гляджу, [немцы] табуном папляліся на выхад з гаража. Новікаў.
табуні́цца, ‑ніцца; незак.
Збірацца, збівацца ў табун, статак. Ласі табуняцца на ўзлессі. // перан. Разм. Трымацца разам. Хлапчукі табуніліся каля завадатара.
табу́нны і табуно́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да табуна; які ўтрымліваецца ў табуне. Табунныя коні. Табунная конегадоўля.
табурэ́т, ‑а, М ‑рэце, м.
Тое, што і табурэтка. Сцёпка выйшаў з-за перагародкі, прысеў на табурэт перад сталом. Хомчанка.
табурэ́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Род мэблі для сядзення ў выглядзе круглай або квадратнай формы без спінкі. Ліда падала табурэтку, папрасіла сесці, села сама на ўскрай ложка. Мележ.
[Фр. tabouret.]