Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

маслабо́йня, ‑і; Р мн. ‑боень; ж.

Прадпрыемства па вырабу масла (у 1 знач.).

маслабо́йшчык, ‑а, м.

Рабочы маслабойнай прамысловасці.

маслазаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Завод па вырабу масла (у 1 знач.) і алею.

масла́к, ‑а, м.

Разм. Вялікая косць, пераважна сцегнавая; вытырклая косць.

маслападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Падобны на масла.

масларо́б, ‑а, м.

Спецыяліст па вырабу масла.

масларо́бства, ‑а, н.

1. Працэс перапрацоўкі малака ў масла.

2. Галіна малочнай прамысловасць якая вырабляе масла.

масларо́бчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да масларобства; звязаны з вырабам масла (у 1 знач.).

ма́сленіца ​1, ‑ы, ж.

Пасудзіна, падобная на місачку з накрыўкай, у якой падаюць масла на стол.

ма́сленіца ​2, ‑ы, ж.

1. Свята провадаў зімы ў старажытных славян і іншых народаў, аднесенае хрысціянскай царквой на нядзелю перад т. зв. «вялікім постам». Была масленіца. Непадалёк, на сажалцы, хлопцы і дзяўчаты круцілі карусель. Асіпенка.

2. перан. Разм. Аб добрым, прывольным жыцці. Не жыццё, а масленіца. □ А з учарашняга дня дык у Венькі зусім масленіца: бацькі паехалі на поўдзень адпачываць, а яго пакінулі на бабулю. Шыловіч.

ма́сленічны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да масленіцы ​2. Улан расцвіў, як масленічны блін. Танк.