ло́мбер, ‑а, м.
Уст. Гульня ў карты, у якой прымаюць удзел звычайна трое.
ло́мберны, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які мае дачыненне да ломбера. Ломберны стол. Ломберныя карты. □ Граф гуляў у ломбернай зале з сябрамі ў віст. Караткевіч.
ло́мік, ‑а, м.
Памянш. да лом 1; невялікі лом. Апанас падважыў ломікам дзверы і палез у Зосін пакой па ключы... Бажко.
ло́мка, ‑і, ДМ ‑мцы, ж.
Дзеянне паводле дзеясл. ламаць (у 5 знач.).
ло́мкасць, ‑і, ж.
Уласцівасць ломкага. Ломкасць сцябла. Ломкасць голасу.
ло́мкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які лёгка ломіцца, крохкі. Сухія, ломкія, спелыя сцяблы жменя за жменяю спорна клаліся на перавяслы. Мележ.
2. Няўстойлівы, перарывіста (пра голас). З цёмных расчыненых дзвярэй двухпавярховага дома чуўся усхваляваны ложкі басок і прыглушаны дзявочы смех. Мехаў.
ло́на, ‑а, н.
1. Уст. Грудзі ці чэрава як сімвал мацярынства, пяшчоты, ласкі.
2. перан. Паверхня ці нетры вады, зямлі. Човен борзда і роўна слізгаціць па шырокаму лону спакойнай Прыпяці. Колас. А над рэчкаю, Над крыніцаю Хутары стаяць, Ўсміхаюцца, Вачмі-зорамі, Зараніцамі, светла-чыстымі, Прамяністымі У лона сініх вод Углядаюцца. Трус.
•••
На лоне прыроды — на адкрытым паветры, сярод прыроды.
ло́нжа, ‑ы, ж.
1. Доўгі повад, які ўжываецца ў манежы пры выездцы коней; корда.
2. Спец. Вяроўка, якая прымацоўваецца да пояса гімнаста, акрабата пры выкананні асабліва складаных і небяспечных нумароў для засцярогі ад падзення.
[Фр. longe.]
ло́нны, ‑ая, ‑ае.
У выразах: лонны бугарок гл. бугарок (у 2 знач.); лоннае зрашчэнне гл. зрашчэнне.