высакасо́ртны, ‑ая, ‑ае.
Высокага сорту. Высакасортны пракат.
высакаство́лы, ‑ая, ‑ае.
З высокім ствалом. Высакастволыя дрэвы.
высакая́касны, ‑ая, ‑ае.
Які вызначаецца высокімі якасцямі; высокагатунковы. Высакаякасная прадукцыя, сталь. Высакаякасная сяўба.
высако́сны,
У выразе: высакосны год гл. год.
вы́салапіцца, ‑піцца, зак.
Разм. Высунуцца з рота (пра язык). У.. [Мікіты] раптам моцна затрэсліся калені і высалапіўся язык. Лупсякоў.
вы́салапіць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., што.
Разм. Высунуць з рота язык. Толькі зрэдку перабягаў з падворку ў падворак сабака, высалапіўшы язык. Колас.
вы́салаплены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад высалапіць.
вы́саліць, ‑салю, ‑саліш, ‑саліць; зак., што.
Засольваючы што‑н., зрасходаваць пэўную колькасць солі. Высаліць тры кілаграмы солі.
высало́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да высалапіць.
вы́сахлы, ‑ая, ‑ае.
1. Такі. з якога выпарылася вільгаць. Высахлая рэчка. Высахлая бялізна. // Які выпарыўся (пра вільгаць).
2. Які звяў, ссох, перастаў жыць. Высахлае дрэва. □ На прымерзлай.. зямлі ляжала.. высахлае лісце. Чорны.
3. перан. Схуднелы. Высахлы твар.