Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ліхама́нкавасць, ‑і, ж.

Уласцівасць ліхаманкавага (у 2 знач.). Ліхаманкавасць рухаў.

ліхама́нкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які бывае пры ліхаманцы (у 1 знач.). Ліхаманкавы стан. Ліхаманкавая дрыготка. // Звязаны з ліхаманкай. Ліхаманкавае захворванне.

2. перан. Які выяўляе нервовае ўзбуджэнне, вельмі усхваляваны. Сэрца ў хлопчыка прыемна ные, вочы гараць ліхаманкавым агнём нецярплівасці. Гамолка. // Празмерна паспешлівы, гарачкавы. Ліхаманкавая дзейнасць захапіла абодва камітэты. Мурашка. Пачуўшы гудкі, людзі.., спяшаючыся, апраналіся і, ахопленыя ліхаманкавай дрыготкай, ціснуліся да аконных шыб, каб зірнуць, што робіцца на вуліцы. Галавач.

лі́хасць ​1, ‑і, ж.

Ліхое здарэнне; нягода, няшчасце. З якой прыемнасцю мокрыя, змораныя людзі размясціліся ў сухой пячоры! Здавалася, што яны адразу забыліся на голад і на холад, і на ўсе іншыя ліхасці. Маўр.

лі́хасць ​2, ‑і, ж.

Уласцівасць ліхога ​2. Бяздумная ліхасць нікому не была патрэбна, і ў нас былі строгія законы на гэта. Карпюк.

ліха́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ліхача. Ліхацкая язда.

ліха́цтва, ‑а, н.

Неадабр. Нястрымная смеласць, для якой характэрна безразважнасць. Ліхацтва да добрага не давядзе.

ліха́ч, ‑а, м.

1. Неадабр. Вадзіцель машыны, які з-за самахвальства грэбуе правіламі бяспекі язды. Шафёр [цяпер] вёў машыну з асцярожнасцю вучня: куды знік той ліхач, які ляцеў па лясной дарозе з хуткасцю ветру. Шамякін.

2. Уст. Фурман экіпажа, запрэжанага добрым жвавым канём, а таксама экіпаж з такім канём. Я пагнаў сані пад самы флігель, адгарнуў футравую папаху. Так рабілі тыя ліхачы, што аднаго разу прывозілі паноў у нашу карчму. Асіпенка.

ліхвя́р, ‑а, м.

У буржуазным грамадстве — той, хто бярэ вельмі высокія, недазволеныя законам працэнты за пазычаныя грошы.

ліхвя́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Жан. да ліхвяр.

ліхвя́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ліхвяра, ліхвярства, уласцівы ліхвяру. Ліхвярскія цэны. Ліхвярскія працэнты.

ліхвя́рства, ‑а, н.

Занятак ліхвяра.