Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́рысавацца, ‑суецца; зак.

Ясна і выразна вызначыцца. Нечакана на даляглядзе вырысавалася доўгая лінія металічных ферм. Гамолка.

вы́рысаваць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Старанна і акуратна нарысаваць што‑н. пяром, карандашом.

вырысо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да вырысавацца.

2. Зал. да вырысоўваць.

вырысо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вырысаваць.

вы́рыты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вырыць.

вы́рыць, ‑рыю, ‑рыеш, ‑рые; зак., што.

Выкапаць пераважна лычам паглыбленне, выемку, нару.

вырэ́званне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. вырэзваць — выразаць (у 1, 2, 4–6 знач.).

вырэ́звацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выразацца.

2. Зал. да вырэзваць.

вырэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выразаць.

вы́садак,

гл. высадкі.