Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

ларо́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ларка.

ларынгалагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да ларынгалогіі.

ларынгало́гія, ‑і, ж.

Спец. Раздзел медыцыны, які вывучае анатомію, фізіялогію і хваробы гартані.

[Ад грэч. larynx — гартань і logos — вучэнне.]

ларынгаскапі́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да ларынгаскапіі, ларынгаскопа. Ларынгаскапічныя даследаванні.

ларынгаскапі́я, ‑і, ж.

Спец. Даследаванне гартані, звычайна з дапамогай ларынгаскопа.

[Ад грэч. larynx — гартань і skopeō — гляджу.]

ларынгаско́п, ‑а, м.

Спец. Прыбор у выглядзе плоскага люстра на доўгім стрыжні для даследавання гартані.

[Ад грэч. larynx — гартань і skopos — наглядальнік.]

ларынгафо́н, ‑а, м.

Спецыяльны мікрафон, які прыкладваецца да гартані (частка перагаворнага ўстройства, якое выкарыстоўваецца ва ўмовах вялікага шуму).

ларынгі́т, ‑у, М ‑гіце, м.

Спец. Запаленне слізістай абалонкі гартані. Востры ларынгіт.

[Ад грэч. larynx — гартань.]

ларынго́лаг, ‑а, м.

Урач — спецыяліст па хваробах вуха, горла, носа.

ларэ́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Уст. Жанчына лёгкіх паводзін; какотка.

[Фр. lorette.]