выпэ́цкваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выпацкаць.
выпяка́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпякаць — выпечы.
выпяка́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да выпечыся (у 1, 2 знач.).
2. Зал. да выпякаць.
выпяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выпечы.
выпярэ́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпярэджваць — выперадзіць.
выпярэ́джвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да выпярэджваць.
выпярэ́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выперадзіць.
вы́раб, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле дзеясл. вырабіць (у 1, 2 знач.).
2. Якасны бок апрацоўкі чаго‑н.
3. Спосаб, від вытворчасці прадукцыі. Ручны выраб скур. Машынны выраб дэталей. Рэчы хатняга вырабу. □ Перад.. [дзедам] стаяла лямпа на меднай падстаўцы свайго вырабу. Бядуля.
4. пераважна мн. (вы́рабы, ‑аў). Вырабленыя рэчы; прадукт працы. Галантарэйныя вырабы. Завод жалезабетонных вырабаў. □ [Вадзім Аляксандравіч:] — Скура і футра паўночнага аленя ідзе на розныя прамысловыя вырабы. В. Вольскі.
•••
Аўчынка вырабу не варта гл. аўчынка.
вы́рабатак, ‑тку, м.
Тое, што і выпрацоўка (у 2 знач.).
вы́рабатка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Месца, дзе здабываюцца карысныя выкапні.