Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

крахту́ха,

гл. крактуха.

кра́цісты, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены ў выглядзе кратаў. Проста пад другі паверх замка вёў уваход-скляпенне, яго перагароджвалі жалезныя крацістыя вароты. Місько. // Які нагадвае краты. Крацістая арматура бетоннага шлюза.

2. Забяспечаны, загароджаны кратамі. Крацістае акенца.

крацяня́ і крацянё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіцяня крата.

кра́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Вадзяная птушка сямейства чаек з доўгімі вузкімі крыламі, вілападобным хвастом і прамой дзюбай.

крашэ́, нескл., н.

1. Моцныя кручаныя ніткі.

2. Карункі з такіх нітак.

[Ад фр. crochet — кручок.]

краяві́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Агульны выгляд якой‑н. мясцовасці, малюнкі прыроды. Палескі краявід. Паўночны краявід. □ Праз гэтыя акенцы вачам адкрываецца шырокі краявід палёў, акаймаваных лесам, а там далей паблісквае — калі сінню, калі залацістым россыпам — серадзіборскае возера. Пестрак. З Замкавай гары адкрываюцца цудоўныя і маляўнічыя краявіды ваколіц: у жоўтай аправе прысад змейкамі выгінаюцца дарогі на Ліду, Любчу і Карэлічы, на гарызонце відаць затуманеныя даллю наднямонскія лясы. С. Александровіч.

краявы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да краю ​1 (у 3 знач.). Краявы з’езд Саветаў. Краявы камітэт партыі.

2. Уст. Тое, што і краязнаўчы. Ясь Ліскоўскі паставіў сабе мэту — сабраць як мага болей беларускіх экспанатаў і адчыніць краявы музей. Колас.

3. Размешчаны на краі, па краях. Краявыя марэны.

краязна́вец, ‑знаўца, м.

Спецыяліст па краязнаўству; знаўца якога‑н. краю.

краязна́ўства, ‑а, н.

Вывучэнне геаграфіі, гісторыі, эканомікі, культуры пэўнай мясцовасці насельніцтвам, для якога гэта тэрыторыя з’яўляецца родным краем.

краязна́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да краязнаўства. Краязнаўчы музей.