Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́правіць 1, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; заг. выправі; зак., што.

1. Зрабіць звілістае прамым; выраўнаваць, выпраміць. Выправіць рэчышча.

2. перан. Ліквідаваць недахопы, заганы. Выправіць становішча. □ Галоўнае ў жыцці — зразумець сваю памылку, выправіць яе і стаць на правільны шлях. Лупсякоў. // Унесці папраўкі (у рукапіс, карэктуру і пад.); паправіць. Выправіць рукапіс. Выправіць кантрольныя работы вучняў.

вы́правіць 2, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; заг. выправі; зак., каго-што.

1. Сабраць і правесці; адправіць. Выправіць дзяцей у школу. Выправіць у далёкую дарогу.

2. Выправадзіць. Выправіць гасцей з хаты.

3. Паслаць куды‑н. з якой‑н. мэтай; адправіць. Выправіць да доктара. Выправіць камбайны ў поле.

выпрага́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпрагаць — выпрагчы.

выпрага́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да выпрагчыся.

2. Зал. да выпрагаць.

выпрага́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпрагчы.

вы́прагчы, ‑прагу, ‑пражаш, ‑пража; ‑пражам, ‑пражаце, ‑прагуць; пр. выпраг, ‑прагла; зак., каго.

Вызваліць жывёлу з запрэжкі; распрэгчы. Выпрагчы каня з воза.

вы́прагчыся, ‑пражацца; ‑прагуцца; пр. выпрагся, ‑праглася; зак.

Вызваліцца з запрэжкі; распрэгчыся.

выпрада́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да выпрадаць.

выпрада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпрасці.

выпра́двацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выпрадваць.

выпра́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпрасці.