Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́пнуцца, ‑пнуся, ‑пнешся, ‑пнецца; зак.

Разм. Выдацца, высунуцца ўперад; набухнуць. На сухой жылістай шыі выпнуліся сінія вены. Сачанка.

вы́пнуць, ‑пну, ‑пнеш, ‑пне; зак., што.

Выставіць, высунуць уперад. Выпнуць грудзі.

выпо́йванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпойваць — выпаіць.

выпо́йвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выпойваць.

выпо́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпаіць.

выпо́лвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выполваць.

выпо́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпалаць.

выпо́рвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выпорваць (гл. выпараць у 1 знач.).

выпо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпараць.

выпо́ўзваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпаўзці.