Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вы́пілаваць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.

Выразаць пілою што‑н. у чым‑н. Выпілаваць дзірку ў дзвярах. // Вырабіць пілою што‑н. Выпілаваць ражку, цацку.

вы́піліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Тое, што і выпілаваць.

выпіло́вачны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для выпілоўкі (у 1 знач.).

выпіло́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпілоўваць — выпілаваць.

выпіло́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да выпілоўваць.

выпіло́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выпілаваць.

выпіло́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпілоўваць — выпілаваць.

2. Упрыгожанне, выкананае з дапамогай пілы.

выпі́льванне, ‑я, м.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпільваць — выпіліць.

выпі́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Незак. да выпіліць.

выпільны́, а́я, ‑о́е.

Выраблены з дапамогаю пілы.