вы́печка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выпякаць — выпечы (у 1, 2 знач.).
2. Якасць выпечанага, спечанага. [Гаспадар:] — Глядзіце ў мяне — старайцеся! Выпечка павінна быць добрая... Бядуля.
3. Тое, што выпечана, спечана пякарняй, заводам за пэўны час; выпечаная прадукцыя. Дзённая выпечка.
вы́печы, ‑пеку, ‑печаш, ‑печа; ‑печам, ‑печаце, ‑пекуць; пр. выпек, ‑пекла; заг. выпечы; зак., што.
1. Прыгатаваць пячэннем, спячы. Пякарня выпекла тону хлеба.
2. Добра прапячы.
3. Расходаваць цеста ў працэсе пячэння. Выпечы ўвесь замес.
4. Знішчыць агнём, жарам, кіслатою. Выпечы бародаўку.
5. Выпаліць знак, кляймо на чым‑н.
вы́печыся, ‑пекуся, ‑печашся, ‑печацца; ‑печамся, ‑печацеся, ‑пекуцца; пр. выпекся, ‑пеклася; заг. выпечыся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць гатовым, выпечаным.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Добра прапячыся.
3. Пабыць доўгі час пад моцным цеплавым уздзеяннем. Выпечыся пад паўднёвым сонцам.
вы́пешчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад выпесціць.
2. у знач. прым. Які сведчыць аб старанным доглядзе. Выпешчаная рука. □ Чарнабровы, выпешчаны твар з падпухлымі мяшочкамі пад вачыма спахмурнеў, пакутліва зморшчыўся. Мележ.
выпе́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да выпесціць.
выпіва́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑вацы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Той, хто любіць выпіць; п’яніца. Суседзі [Лабановіча] былі добрыя выпівакі. Колас.
выпіва́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. выпіваць — выпіць.
выпіва́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да выпіваць (у 1 знач.).
выпіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да выпіць.
2. Разм. Часта піць спіртныя напіткі; п’янстваваць. Гаспадаркаю .. [Саўка] не займаўся, гуляў, выпіваў, трохі краў і прыставаў да розных цёмных людзей. Колас.
вы́пілаваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад выпілаваць.