ка́ртэр, ‑а,
Металічная каробка, якая служыць апорай для рухавіка ўнутранага згарання, а таксама засцерагае яго ад пашкоджання і забруджвання.
[Англ. carter.]
ка́ртэр, ‑а,
Металічная каробка, якая служыць апорай для рухавіка ўнутранага згарання, а таксама засцерагае яго ад пашкоджання і забруджвання.
[Англ. carter.]
картэ́сы, ‑аў;
Парламент у Іспаніі, а таксама ў Партугаліі (да 1911 г.).
[Ісп. cortes.]
кару́злы, ‑ая, ‑ае.
1. Загрубелы, шурпаты; закарузлы.
2. Нярослы, чахлы.
карумпі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Падкупляць, разлагаць подкупам.
кару́начніца, ‑ы,
Жанчына, якая вырабляе карункі.
кару́нд, ‑у,
Вельмі цвёрды мінерал, разнавіднасцямі якога з’яўляюцца рубін, тапаз, сапфір.
[Ням. Korund.]
кару́ндавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да карунду.
кару́нкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да карункаў.
2.
кару́нкі, ‑аў;
Ажурныя, сятчастыя вырабы з ільняных, шаўковых і інш. нітак для аздобы бялізны, адзення і пад.
кару́пцыя, ‑і,
Падкупнасць і прадажнасць службовых асоб і грамадскіх дзеячаў у буржуазных краінах.
[Ад лац. corruptio — подкуп.]