каро́ценькі, ‑ая, ‑ае.
Зусім кароткі. [Птушачка] затрапятала над лістком сваімі кароценькімі крыльцамі. Ігнаценка.
карп, ‑а, м.
Прэснаводная рыба сямейства карпавых, якая разводзіцца ў сажалках, штучных вадаёмах; культурная разнавіднасць сазана.
•••
Люстраны карп — карп з рэдкай блішчастай луской.
ка́рпавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да карпа, належыць яму. Карпава луска.
2. у знач. наз. ка́рпавыя, ‑ых. Сямейства касцістых рыб, пераважна прэснаводных, да якога адносяцца лешч, сазан, карн, вобла і інш.
карпані́на, ‑ы, ж.
Разм. Марудлівая, непрацаёмкая і малапрадукцыйная работа. [Даўнар] параіў .. [Пазняку] штодзённа бываць у лесе або знаходзіць сабе каля дому якую-небудзь карпаніну. Дуброўскі.
карпану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Аднакр. да корпаць (у 1 знач.).
карпарацы́йнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць карпарацыйнага; замкнутасць у межах карпарацыі. Прынцып карпарацыйнасці.
карпарацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да карпарацыі; вузкагрупавы, адасоблены. Карпарацыйныя інтарэсы. Карпарацыйная замкнутасць.
карпара́цыя, ‑і, ж.
Група асоб, аб’яднаных прафесіянальнымі, саслоўнымі і пад. інтарэсамі. Радыёвяшчальная карпарацыя. □ — Вось што, давайце зробім так: даручыце мне весці перамовы ад карпарацыі прысяжных павераных горада Мінска з панам Урублеўскім. Колас.
[Ад лац. corporatio — аб’яднанне.]
карпатлі́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць карпатлівага. [Матэматычныя навукі] патрабавалі карпатлівасці, настойлівасці, уедлівасці да дробязей. Быкаў.