Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

каратка... (гл. каротка...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «каротка...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: каратканогі, караткахвалевы, караткаполы.

караткава́ты, ‑ая, ‑ае.

Крыху карацейшы, чым трэба. Лістоўніца была тоўстая, і караткаватая піла не мела вялікага разгону. Пальчэўскі.

караткадзю́бы, ‑ая, ‑ае.

З кароткай дзюбай.

караткано́гі, ‑ая, ‑ае.

З кароткімі нагамі.

караткано́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Р мн. ‑жак; ж.

Разм. Пра чалавека або жывёліну з кароткімі нагамі.

караткахва́левы, ‑ая, ‑ае.

Які працуе на кароткіх радыёхвалях. Караткахвалевы прыёмнік. Караткахвалевая радыёстанцыя. // Які вядзецца на кароткіх радыёхвалях. Караткахвалевая перадача.

караткахво́сты, ‑ая, ‑ае.

З кароткім хвастом. Караткахвосты заяц.

караткашы́і, ‑шыяя, ‑шыяе.

З кароткай шыяй.

караткашэ́рсны, ‑ая, ‑ае.

З кароткай шэрсцю. Парода караткашэрсных авечак.

караты́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спартсмен, які займаецца каратэ.