выно́сны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і выносісты. На высокай гары маячаць старыя выносныя сосны. Пестрак.
выно́шванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле дзеясл. выношваць — вынасіць (у 2, 3 і 5 знач.).
выно́швацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да вынасіцца.
2. Зал. да выношваць.
выно́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вынасіць (у 2, 3 і 5 знач.).
выныра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вынырнуць.
выны́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вынырнуць.
вы́нырнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Усплыць, паказацца на паверхні вады. Вільнуўшы некалькі разоў бліскучым хвастом, ля маёй лодкі вынырнуў шырокі, як дошка, лешч і лёг на бок. Ваданосаў. // перан. Раптоўна з’явіцца, паказацца. З цемры вынырнулі дзве постаці з аўтаматамі за плячыма. Пестрак. Насустрач машынам з-за павароту шашы вынырнуў невялікі пасёлак — хат дваццаць. Шамякін.
вы́нюхаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Знайсці па паху. Кот вынюхаў мышэй.
2. перан. Разм. груб. Вызнаць, выведаць; высачыць. Вынюхаць чужыя намеры. Вынюхаць навіну.
выню́хванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. вынюхваць — вынюхаць.
выню́хвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да вынюхваць.