Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вымярза́ць, ‑ае.

Незак. да вымерзнуць.

вымярко́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. вымяркоўваць — вымеркаваць.

вымярко́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вымеркаваць.

вымярэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. вымяраць — вымераць.

2. Велічыня, якая вымяраецца. Геаметрычная фігура ў трох вымярэннях.

вымята́цца, ‑аецца; незак.

1. Разм. груб. Выходзіць, выбірацца прэч. [Дырэктар:] — Вымятайцеся зараз жа, каб я вас ні аднаго не бачыў! Пестрак.

2. Зал. да вымятаць.

вымята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вымесці.

вы́найдзены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вынайсці.

вы́найсці, ‑найду, ‑найдзеш, ‑найдзе; зак., што.

Працуючы творча, стварыць што‑н. новае. Вынайсці машыну. // Разм. Прыдумаць. Вынайсці новую забаву. Вынайсці прычыну.

вы́нас, ‑у, м.

Дзеянне паводле дзеясл. вынесці (у 1 знач.).

вы́насіцца, ‑сіцца; зак.

Выцерціся, працерціся ад доўгага нашэння. Паліто вынасілася і не грэе.