выму́чвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да вымучваць.
выму́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вымучыць.
вы́мучыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Разм.
1. Дамагчыся чаго‑н. настойлівымі патрабаваннямі, просьбамі. Вымучыць згоду.
2. Стварыць, зрабіць, выказаць што‑н. з вялікімі намаганнямі. Вымучыць верш, усмешку, слова.
3. Знясіліць; змардаваць. [Крысціне] смяртэльна надакучылі і дарэшты вымучылі яе ўсе бязмэтныя пошукі. Васілевіч.
вы́мушана, прысл.
Не па сваёй волі, ахвоце; з-за неабходнасці. Вымушана ўсміхнуцца.
вы́мушаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вымусіць.
2. у знач. прым. Выкліканы неабходнасцю; зроблены не па ўласнаму жаданню. Вымушаны смех. Вымушаная пасадка. □ [Лабановіч] любіў сваю школьную справу, і яму надакучыў вымушаны адрыў ад яе. Колас.
вымуша́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да вымушаць.
вымуша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да вымусіць.
вы́муштраванасць, ‑і, ж.
Уласцівасць вымуштраванага.
вы́муштраваны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад вымуштраваць.
2. у знач. прым. Прывучаны да строгага выканання якіх‑н. правіл, распарадку. Якая ж магутная сіла ідзе з усходу, калі яна змагла зламаць вымуштраваную жалезную армію фюрэра! Хадкевіч.
вы́муштраваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго.
Навучыць, прывучыць муштраю да строгай дысцыпліны. Вымуштраваць навабранцаў. Вымуштраваць падначаленых. // Вымучыць несправядлівымі патрабаваннямі.