імпрэ́сія, ‑і,
1. Суб’ектыўнае адчуванне, перажыванне; мімалётнае ўражанне, настрой.
2. Кароткі літаратурны твор эмацыянальна-суб’ектыўнага характару.
[Лац. impressio.]
імпрэ́сія, ‑і,
1. Суб’ектыўнае адчуванне, перажыванне; мімалётнае ўражанне, настрой.
2. Кароткі літаратурны твор эмацыянальна-суб’ектыўнага характару.
[Лац. impressio.]
імпрэсіяні́зм, ‑у,
Плынь у буржуазным мастацтве другой палавіны 19 — пачатку 20 стст., якая імкнулася да перадачы суб’ектыўных адчуванняў мастака, мімалётных уражанняў і настрояў, узятых без сувязі з рэчаіснасцю, з грамадскім жыццём.
[Фр. impressionisme.]
імпрэсіяні́ст, ‑а,
Паслядоўнік імпрэсіянізму.
імпрэсіяні́стка, ‑і,
імпрэсіяністы́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да імпрэсіянізму, характэрны яму.
2. Заснаваны толькі на асабістым ўражанні.
імпрэсіяні́сцкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да імпрэсіянізму, да імпрэсіяніста.
2. Тое, што і імпрэсіяністычны (у 2 знач.).
і́мпульс, ‑у,
1. Унутраны штуршок да якога‑н. дзеяння; пабуджэнне, пабуджальная прычына.
2. Колькасць руху, роўная здабытку масы цела на яго скорасць.
•••
[Лац. impulsus — удар, штуршок.]
імпульса́тар, ‑а,
Генератар імпульсаў пастаяннага току, які служыць для стымуляцыі скарачэнняў сардэчнай або шкілетных мышц.
імпульсі́ўнасць, ‑і,
Уласцівасць імпульсіўнага.
імпульсі́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да імпульсу (у 1 знач.).
2. Схільны дзейнічаць пад уплывам раптоўнага імпульсу (у 1 знач.).