Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

іберы́йка,

гл. іберыйцы.

іберы́йскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Іберыі, іберыйцаў, належыць ім. Іберыйская культура. Іберыйскія мовы.

іберы́йцы, ‑аў; адз. іберыец, ‑рыйца, м.; іберыйка, ‑і, ДМ ‑рыйцы; мн. іберыйкі, ‑рыек; ж.

Тое, што і іберы.

і́біс, ‑а, м.

Птушка атрада галянастых з доўгімі нагамі і доўгай загнутай дзюбай, якая жыве ў цёплых краінах, звычайна недалёка ад вады. Чорны ібіс. Белы ібіс. Аўстралійскі ібіс.

[Грэч. ibis.]

і́бісавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ібіса, належыць яму. Ібісавая галава.

і́валга, ‑і, ДМ ‑дзе, ж.

Лясная пеўчая птушка атрада вераб’іных з жоўтым і чорным або зеленаватым апярэннем. Вакол бадзёра пастуквалі па дрэвах дзятлы, над самай маёй галавой, недзе ў зялёным лісці, працяжна і меладычна свістала івалга. В. Вольскі.

іва́наўскі, ‑ая, ‑ае.

У выразе: на ўсю Іванаўскую — з усёй сілы, на ўсю моц.

[Ад першапачатковых выразаў: званіць на ўсю Іванаўскую — ва ўсе званы званіцы Івана Вялікага ў маскоўскім Крамлі, або крычаць на ўсю Іванаўскую — ад назвы Іванаўскай плошчы ў Крамлі, дзе ў даўнейшыя часы абвяшчаліся царскія ўказы.]

івасёвы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да івасі. Івасёвая пуціна.

івасі́, нескл., ж.

Невялікая прамысловая рыба сямейства селядцовых; ціхаакіянская сардзіна.

[Яп.]

ігла́, ‑ы́; мн. і́глы (з ліч. 2, 3, 4 іглы́), і́глаў; ж.

1. Тое, што і іголка (у 1–5 знач.). А зараз .. [дарожкі] анямелі, Прысыпаны ігламі хвой. Колас.

2. чаго або якая. Пра шпіль будынка. Адміралцейская ігла.